Дзень здароўя ў Смаргоні

05.04.2024

Ва установе адукацыі клопат аб здароўі дзяцей з'яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў. Штогод праводзімыя святы здароўя, спартыўныя спаборніцтвы, фізкультурныя святы і вольны час дапамагаюць дзецям далучацца да здаровага ладу жыцця весела, лёгка і радасна. 7 красавіка адзначаецца Сусветны дзень здароўя. 5 красавіка ў сярэдніх групах прайшло фізкультурнае свята “Дзень здароўя ў Смаргоні”. Мэтай мерапрыемства было далучэнне выхаванцаў да здаровага ладу жыцця з дапамогай беларускіх народных гульняў, беларускай музыкі, беларускай мовы; выхаванне нацыянальнай годнасці, далучэнне выхаванцаў да беларускіх народных традыцый.

Чароўны Куфар вёў размову з выхаванцамі, дзеці выконвалі заданні (“Як дзед и баба сабраліся на кірмаш”), як спрытна ў гульні беларускія гуляць (“Лыска”, “Вуда”, “Вожык і мышы”, “Блін гарыць”), чым славуты наш горад (эстафета “У Мядзведжай акадэміі”), якія нышы дзеці годныя і свядомыя грамадзяне сваёй краіны. На прыканцы свята выхаванцы атрымалі пачастунак ад Чароўнага Куфара – славутыя смаргонскія абаранкі. Усе ўдзельнікі свята засталіся шчаслівымі і задаволенымі.

Для нас, дарослых, вельмі важна зберагчы здароўе дзяцей, але яшчэ важней – навучыць іх саміх весці здаровы лад жыцця і берагчы сваё здароўе.

Будзем спадзявацца, што праведзеная праца дасць станоўчыя вынікі ў аздараўленні і фарміраванні навыкаў здаровага ладу жыцця і ў далучэнні дашкольнікаў ды беларускай народнай культуры.